РТБДом: сакавік-красавік - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: сакавік-красавік

Анлайн-спектаклі “Адамавы жарты” і “Вецер шуміць у таполях” даступныя для прагляду да канца красавіка!
РТБДом: сакавік-красавік

Відэааддзел РТБД працягвае дзяліцца з вамі свежымі запісамі вашых улюбёных спектакляў. Нам здаецца, што квіткі на спектакль (ды яшчэ і з, так бы мовіць, дастаўкай дадому) – выдатная ідэя для падарунка родным і блізкім! Перагледзець любімыя пастаноўкі або паглядзець іх упершыню зараз можна ў зручны для вас час!

У сакавіку і красавіку прапануем вам спектаклі «Адамавы жарты» і «Вецер шуміць у таполях»!

Спектакль «Адамавы жарты»

камедыя, 16+
запіс 2025 года

РТБДом: сакавік-красавік

Аўтэнтычны, легкі спектакль.

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…

У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Глядзець анлайн

Спектакль “Вецер шуміць у таполях” 

камічная трагедыя у дзвюх частках, 16+
запіс 2025 года

РТБДом: сакавік-красавік

Цягам жыцця галоўныя героі – ветэраны вайны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!

Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..

Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева – гэта філасофская гісторыя, складзеная з успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй.

Глядзець анлайн

Рады быць вашымі праваднікамі ў свет #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн. Дзякуй, што застаяцеся разам з РТБД!

РТБД