РТБДом: ліпень-жнівень - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: ліпень-жнівень

Рэтраспектыву спектакляў розных гадоў глядзіце ў праекце “РТБДом”!
РТБДом: ліпень-жнівень

12 ліпеня закрыецца XXXIII тэатральны сезон – сезон “пазнанняў”. На сваіх вакацыях РТБД не можа пакінуць вас без #сапраўдныхэмоцый і прапануе невялічкую рэтраспектыву спектакляў розных гадоў. Спадзяемся, вам будзе прыемна ўзгадаць разам з намі любімыя моманты спектакляў “Беларусь. Дыдактыка”, “Сталіца Эраўнд” і дзіцячага спектакля “Воўк-мараплавец”!

Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”

дарога да сябе, 12+
запіс 2017 года

РТБДом: ліпень-жнівень

Аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, з рэчаіснасцю, роднай прыродай, сваім народам, праз беларускі фальклор і ўрыўкі з беларускай класічнай літаратуры разважае народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, а дапамагае ёй у гэтым музыка Дзмітрый Лук’янчык.

Глядзець анлайн

Спектакль “Сталіца Эраўнд”

парадаксальная камедыя , 16+
запіс 2017 года

РТБДом: ліпень-жнівень

Вагон метро. Два незнаёмыя паміж сабою маладыя мужчыны. Магчыма, яны б ніколі не сустрэліся і не распачалі гутарку, калі б цягнік метро выпадкова не спыніўся паміж станцыямі. Але, як вядома, выпадковасцяў не існуе і тое, што здараецца з намі, заўсёды для чагосьці патрэбна.

Для чаго адбылася гэта нечаканая сустрэча? Як яна зменіць жыццё герояў? Як паўплывае на іх лёсы?

Глядзець анлайн

Спектакль “Воўк-мараплавец”

музычная казка , 0+
запіс 2016 года

Воўк-мараплавец

Былы марскі Воўк на старасці год вырашае парваць са сваім бандыцкім мінулым. Бо яму, як кожнаму з нас, хочацца сяброўства, любові, а яшчэ – мора, плавання, прыгодаў і падарожжаў! І вось ён абвяшчае набор у каманду, якая паплыве праз мора восені і акіян снегу для аб’яднання ўсёй Зямлі. У яго каманду трапляе Заяц, які становіцца сапраўдным сябрам Воўка. Ды толькі Зайца выкрадаюць злодзеі – былыя прыяцелі Воўка…

Глядзець анлайн

Новы ХХХIV тэатральны сезон РТБД адкрые 20 жніўня спектаклем “Памінальная малітва”. Чакаем новых сустрэч з вамі, анлайн і афлайн! Дзякуй, што вы разам з РТБД!

РТБД