РТБДом: ХХХ сезон. КАСТРЫЧНІК - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: ХХХ сезон.
КАСТРЫЧНІК

Сябры!

У свой Трыццаты юбілейны сезон мы працягваем знаёміць вас са знакавымі датамі і спектаклямі ў гісторыі тэатра. У верасні мы паказвалі спектаклі “Ку-ку” і “Чорны квадрат” – спектаклі самага пачатку творчай дзейнасці РТБД. У кастрычніку прапануем узгадаць “бэстсэлеры” розных часоў. Тым больш, што прэм’еры двух спектакляў адбыліся менавіта ў кастрычніку.
“Жанчыны Бергмана”, “Адвечная песня” і “Адэль”– вось наша прапанова, каб зрабіць вашы восеньскія дні больш цёплымі і ўтульнымі.

“Жанчыны Бергмана” ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі. Звярніце ўвагу, што запіс 2002 года, таму якасць відэа і гука будзе адпаведнай. Але самае каштоўнае – гэта памяць, якую атрымалася захаваць. Прагляд даступны па спасылцы пры набыцці квітка.

“Адвечная песня” ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка (запіс 2015 года). Прагляд даступны па спасылцы пры набыцці квітка.

“Адэль” у пастаноўцы Віталя Дудзіна (запіс 2016 года). Прагляд даступны па спасылцы пры набыцці квітка.

Таксама мы шчыра чакае ўсіх аматараў і сяброў тэатра ў юбілейным трыццатым сезоне ў нашай абноўленай глядзельнай зале – тым самым месцы, дзе акумулюецца жывая энергія, нараджаюцца шчырыя перажыванні і #сапраўдныяэмоцыі.

Да сустрэчы, шаноўныя, анлайн і аффлайн.

РТБД