РТБДом: чэрвень-лiпень - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: чэрвень-лiпень

Сябры! Новы рэпертуар відэапаказаў мы склалі поўнасцю па вашых заяўках. Дзякуй, што пішаце нам - мы вельмі рады, што такі фармат спектакляў вам таксама падабаецца!
РТБДом: чэрвень-лiпень

Да канца нашага 31-га “сезона імгненняў” (то бок да 15 ліпеня) вы зможаце паглядзець спектаклі «Вар’ятка», «Любоў людзей», «Партрэт» і «Тры Жызэлі». Для сябе мы аб’ядналі іх адной тэмай: «такое рознае каханне».

 

Вар’ятка

(запiс 2023 года)

трагіфарс 18+

“Новы спектакль РТБД “Вар’ятка” – гэта калі вельмі смешна, а потым “прыбівае” і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі “ненармальным” у нейкі момант можа аказацца кожны з нас.” – Рэжысёр Т.Траяновіч

Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, “чыстая дробязь”. Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?

Аўтар – Надзея Птушкіна
Рэжысёр – Таццяна Траяновіч
Пераклад – Юрый Траяновіч
Сцэнаграфія – Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Харэограф – Валерый Султанаў
Прэм’ера: 27 верасня 2019

Глядзець анлайн

 

“Партрэт

(запiс 2017 года)

трагіфарс 16+

Кожны творчы чалавек хаця б аднойчы ў жыцці сутыкаўся з няпростым выбарам:прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ты быў народжаны, раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.

«Партрэт» – гэта фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака і яго жыццёвага выбару.

Гэта фарс, гэта трагедыя, гэта ГОГАЛЬ!

Аўтар інсцэніроўкі – Святлана Навуменка
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Пераклад – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Відэаэфекты – Лізавета Пінігіна
Прэм’ера – 4 мая 2016

Глядзець анлайн

 

Тры Жызэлі”

(запiс 2013 года)

Драма 16+

Простая і адначасова складаная гісторыя рэальнага жыцця францужанкі Жызэль Купэс, прыгожай і моцнай жанчыны.
Жызэль нарадзілася і вырасла ў Парыжы, але па волі лёсу большую частку свайго жыцця правяла ў беларускай вёсцы Карзуны.
Аб чым марыць маладая Жызэль, захопленая балетам, што адчувае дарослая Жызэль Купэс, адарваная ад Радзімы, аб чым шкадуе (і ці шкадуе?) сталая Жызэлька ў атачэнні сваіх вясковых суседзяў?..
У пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Аўтар – Андрэй Курэйчык
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Прэм’ера – 12 студзеня 2013

Глядзець анлайн

 

Любоў людзей”

(запiс 2016 года)

трылер 18+

Таямнічая, амаль дэтэктыўная гісторыя з загадкавым забойствам і дзіўным каханнем здарылася ў глухім беларускім пасёлку ў сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.
Іх трое. Два мужчыны і адна жанчына. І яшчэ Любоў. Нястрымная, дзікая, безаглядная і жорсткая. Такая яна Любоў Людзей.
 І хоць свет навокал запоўнены сябрамі-таварышамі, сваякамі і суседзямі, весялосцю і танцамі – іх на зямлі толькі трое.
Трое перад абліччам смерці.

Аўтар – Дзмітрый Багаслаўскі
Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія Юрый Саламонаў
Пластыка Святлана Навуменка
Музычнае афармленне Аляксандр Гарцуеў
Прэм’ера 11 лістапада 2015

Глядзець анлайн

Жадаем вам прыемнага прагляду і чакаем вашых пажаданняў. Дзяліцеся, якія спектаклі вы б хацелі паглядзець яшчэ на нашых вакацыях.

 

РТБД