РТБДом: лістапад - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: лістапад

Кожны месяц РТБД аднаўляе свой відэарэпертуар, каб даць вам магчымасць глядзець спектаклі тэатра ў зручнай вам форме. Мы верым, што #сапраўдныяэмоцыі можна атрымаць як ў нашай залі, так і дома за праглядам любімых твораў.
У лістападзе глядзім разам спектаклі “Калека з вострава Інішман” і “Бетон”!
РТБДом: лістапад

“Калека з вострава Інішман”
(запіс 2021 года)

трагікамедыя ў дзвюх дзеях 18+

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта “сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы”, “цуд сучаснай сцэны”, “Таранціна ад тэатра”. Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

“Калека з вострава Інішман” – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Пра што гэта гісторыя? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.
Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.
Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…

Глядзець анлайн

 

“Бетон”
(запіс 2017 года)

візуальная паэзія 18+

Тысячы і тысячы ўнутраных кіламетраў у надзеі збегчы ад кахання альбо ад яго адсутнасці…
Пошук паратунку ў тым жа, ад чаго бяжым…
Безнадзейная падобнасць да герояў старажытнагрэчаскага міфу пра Арфея і Эўрыдыку…
І сустрэча з адзінотай, змешчанай у адзіны гіганцкі абсалют холаду і бяздушнасці – у бетон.

Глядзець анлайн

 

Таксама нагадваем, што да канца снежня ў вас ёсць магчымасць паглядзець відэаверсію спектакля “Мудрамер” і “Мудрамер” з кітайскімі субтытрамі.
Рады быць з вамі, анлайн і афлайн! Спадзяемся, наш лістападаўскі відэарэпертур вам спадабаецца!

РТБД