“Мудрамер”
(запіс 2021 года)
сатырычная камедыя
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Стварэнне відэа спектакля “Мудрамер” Рэспубліканскага тэтра беларускай драматургіі з субтытрамі на англійскай і кітайскай мовах было рэалізавана ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культура анлайн”, якая праводізілася Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
“Wisdom meter”
(with chinese subtitles)
It is said that the extraordinary Albert Einstein got bad marks in physics in his childhood.
Even experienced psychologist cannot determine the norms of genius, talent or mental limitation. And the self-taught inventor Murashko comes up with the apparatus that determines the degree of human wisdom. In the attempt to launch the wise measurer into mass production the inventor turns to the final authority – the Ministry of Approval. Since this moment everything begins …
The creation of the video of the performance WISDOM MEТER of the Republican Theatre of Belarusian Drama with subtitles in two languages was realized within the framework of the republican action “Culture Online”, which was held by the Ministry of Culture of the Republic of Belarus.
“Дзеннік паэта”
(запіс 2015 года)
Гісторыя кахання і здрады
У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, “замалёўкі” з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней інтымнага дзённіка. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?
Цікавая драматургічная задумка аўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму. Дзякуючы пластычнаму рашэнню і музыцы, спектакль пагружае гледача ў свет самых тонкіх пачуццяў герояў.
Дзяліцеся РТБД-скарбамі са сваімі сябрамі! І заставайцеся з намі на хвалі #сапраўдныхэмоцый , анлайн ці афлайн. Мы заўсёды побач!