РТБДом: верасень - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: верасень

У новым “сезоне скарбаў” РТБД працягвае знаёміць вас са сваёй асаблівай скарбонкай – відэаархівам спектакляў тэатра розных часоў. Спектаклі, якія вы так любіце і якія можаце пераглядаць мільён разоў, як і мы! Кожны месяц новага сезона будзем радаваць вас рознымі спектаклямі і, безумоўна, #сапраўдныміэмоцыямі!
РТБДом: верасень

Напрацягу верасня прапануем вам спектаклі “Тэсты для дарослых” і “Сталіца Эраўнд”.

 

“Тэсты для дарослых”

(запiс 2023 года)

камедыя 16+

Новая пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз. Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” у РТБД!

Глядзець анлайн

 

“Сталіца Эраўнд”

(запiс 2017 года)

Парадаксальная камедыя 16+

Вагон метро. Два незнаёмыя паміж сабою маладыя мужчыны. Магчыма, яны б ніколі не сустрэліся і не распачалі гутарку, калі б цягнік метро выпадкова не спыніўся паміж станцыямі.
Але, як вядома, выпадковасцяў не існуе і тое, што здараецца з намі, заўсёды для чагосьці патрэбна.
Для чаго адбылася гэта нечаканая сустрэча? Як яна зменіць жыццё герояў? Як паўплывае на іх лёсы?

Глядзець анлайн

 

Мы жадаем вам прыемнага прагляду і запрашаем вас дзяліцца з намі тымі спектаклямі-скарбамі, якія вы хочаце ўбачыць напрацягу гэтага сезона. Рады быць з вамі афлайн і анлайн!

 

РТБД