"Сцэна і палатно": у РТБД стартаваў унікальны праект - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

"Сцэна і палатно": у РТБД стартаваў унікальны праект

1 кастрычніка 2026 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запусціў адзіны ў Беларусі конкурс мастацкіх ілюстрацый да спектакляў.

scena palatno news

Дзевяць спектакляў. Тры ўстановы мастацтва. Маладыя мастакі 16+. Іх працы ўбачаць тысячы гледачоў — з імёнамі аўтараў.

Хто апынецца смялейшым? Чый погляд на беларускую драматургію здзівіць журы? Чые ілюстрацыі з’явяцца на паштоўках і ў мастацкай прасторы тэатра?

Прыём работ — з 1 снежня 2026 па 15 студзеня 2027. Імёны пераможцаў будуць вядомы 23 студзеня 2027 года.

Сачыце за навінамі і сацсеткамі РТБД – даведвайцеся падрабязнасці першымі.

РТБД