“Шлюб з ветрам” — лепшы спектакль!
Аб’яўлены пераможцы XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”!
Лепшым спектаклем экспертны савет тэатразнаўцаў і крытыкаў прызнаў пастаноўку “Шлюб з ветрам”.
XXV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” прайшоў у Брэсце з 10 па 18 верасня. У конкурснай праграме ўдзельнічалі 22 пастаноўкі тэатраў з сямі краін.
