"Шлюб з ветрам" вяртаецца!
Культавы спектакль “Шлюб з ветрам” вяртаецца на сцэну РТБД!
Сябры, ведаем, што вы чакалі, шчыра кажучы, мы таксама. І нарэшце можам вас зноў запрасіць на спектакль-пошук, спектакль-уражанне, гісторыю, расказаную не словамі, а складзеную ў самым сэрцы народа, з рытму і песень.
11, 13 і 14 студзеня, а таксама 1 і 24 лютага – “Шлюб з ветрам” – спектакль, які стаў сапраўднай візітоўкай нашага тэатра.
Чакаем вас у РТБД!