Шукаем адміністратара ў РТБД-каманду! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Шукаем адміністратара ў РТБД-каманду!

Адкрыта вакансія на пасаду адміністратара тэатра.
Шукаем адміністратара ў РТБД-каманду!

Чаго мы чакаем ад кандыдата:
– высокай культуры абслугоўвання гледачоў, у тым ліку на выяздах і гастролях;
– дзяжурства на спектаклях, кансультацыі гледачоў па зале;
– інфармавання насельніцтва аб мерапрыемствах, якія праводзіць наш тэатр;
– забеспячэння рэалізацыі квіткоў па ўсіх каналах і прыняцця дзейсных мер для максімізацыі іх продажу;
– афармлення заявак на наведванне тэатра;
– удзелу ў фармаванні і забеспячэнні выканання штомесячнага рэпертуару тэатра з улікам гастрольных графікаў;
– арганізацыі гастрольнай і канцэртнай дзейнасці ў адпаведнасці са статутнымі задачамі і планамі тэатра;
– падрыхтоўкі, афармлення неабходных дакументаў для ажыццяўлення гастрольнай дзейнасці, забеспячэння іх выканання;
– арганізацыі работы па падрыхтоўцы глядзельнай залы да прыёму і абслугоўвання гледачоў;
– кантролю продажу гледачам праграмак і буклетаў перад пачаткам спектакляў і ў антрактах.

Калі вы:
– любіце тэатр так, як любім яго мы;
– ведаеце, што такое “разынка” (беларускую мову, карацей, ну, альбо для вас не стане складанасцю казаць “рады бачыць вас у РТБД, калі ласка, праходзьце ў нашу залу”);
– маеце вышэйшую адукацыю;
– гатовы браць на сябе прафесійную (і чалавечую ў тым ліку) адказнасць;
– валодаеце граматнай гаворкай;
– валодаеце высокімі камунікатыўнымі навыкамі (а таксама ведаеце, што такое ветлівасць і асабістыя межы);
– гатовы і жадаеце навучацца новаму;
– вам блізкія творчыя і прафесійныя каштоўнасці нашай каманды.

Тады, шаноўныя, дасылайце, калі ласка, свае рэзюме нам на пошту tbd@tut.by з паметкай “адміністратар у РТБД”.
Магчыма, мы шукаем менавіта Вас.

Бонусамі для вас будуць:
– наведванне мерапрыемстваў і спектакляў тэатра;
– праца ў цёплым сяброўскім коле калег і аднадумцаў;
– магчымасць заўсёды знайсці падтрымку і паразуменне;
– і, канешне, вы даведаецеся, што значыць “сапраўдныя эмоцыі тут”.

Умовы працы:
– афіцыйнае працаўладкаванне згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
– магчымасць прафесійнага росту і самастойнасць у Вашай зоне адказнасці;
– стабільная заработная плата;
– зменны графік працы.

Чакаем вашых рэзюме ў нашай электроннай скрыні.

РТБД