Шукаем духавыя інструменты
Паважаныя гледачы, нам патрэбна ваша дапамога!
Спектакль “Я, бабуля, Іліко і Іларыён” ужо ідзе на нашай сцэне. Але інструменты, якія вы бачыце ў ім зараз, — часовыя: іх трэба вярнуць уладальнікам. Каб спектакль працягваў жыць, тэатру патрэбны ўласны рэквізіт.

Мы шукаем духавыя інструменты цэлыя і няспраўныя. Падыдуць труба і трамбон.
Так-так, інструменту не абавязкова іграць: на сцэне ён стане часткай гісторыі, рэквізітам, які не іграе, а надае каларыт і стварае атмасферу.
Калі ў вас дома, на антрэсолях ці ў знаёмых пыліцца такі інструмент — перадайце яго тэатру. Ён атрымае другое жыццё.
Пішыце нам на пошту teatr@rtbd.by альбо тэлефануйце +375173523327.
Дзякуем і верым у вашу дапамогу!


