Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з дабрачынным праектам “Сто хвастоў” прапаноўвае гледачам знайсці сабе сябра і падарыць дом тым, хто застаўся без гаспадара. У фае тэатра будуць размешчаны фотаздымкі і гісторыі сабак, якія шукаюць свой дом!
Як Дунай і Булька – героі спектакля “Гісторыя двух сабак”, – кожны сабака, які застаўся без дому, верыць у тое, што яго дабрыня і адданасць каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне!
Ужо зараз вы можаце падарыць дом сабакам са складаным лёсам ці дапамагчы ім іншымі сродкамі. Даведайцеся як – на старонцы дабрачыннага праекта “Сто хвастоў” у Instagram.
1 красавіка 2024 года ў Беларусі быў прыняты Закон “Аб адказным абыходжанні з жывёламі”. Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.