“Шукаю дом”: новы сезон з новымі партнёрамі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Шукаю дом”: новы сезон з новымі партнёрамі

Дабрачынны праект “Шукаю дом” да дзіцячага спектакля “Гісторыя двух сабак” працягваецца ў новым сезоне з новымі партнёрамі!
Шукаю дом!

Да праекта “Шукаю дом” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які тэатр распачаў у XXXIII сезоне сумесна з праектам “Сто хвастоў”, далучыўся дабрачынны праект “Заашанс”. У XXXIV “сезоне сэнсаў” прапаноўвае гледачам знайсці сабе сябра і падарыць дом тым, хто застаўся без гаспадара. У фае тэатра размешчаны фотаздымкі сабак і катоў, якія шукаюць свой дом!

Як Дунай і Булька – героі спектакля “Гісторыя двух сабак”, – кожны сабака, які застаўся без дому, верыць у тое, што яго дабрыня і адданасць каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне!

Ужо зараз вы можаце падарыць дом сабакам і катам са складаным лёсам ці дапамагчы ім іншымі сродкамі. Даведайцеся як – на старонцы дабрачыннага праекта “Сто хвастоў” у Instagram (@100xvostov.by) і на сайце дабрачыннага праекта  “Заашанс” zooshans.by.  

РТБД