XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў  “Славянскі базар у Віцебску”

У перыяд з 10 па 13 ліпеня 2025 года адбудзецца чарговы XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (асобныя праекты пройдуць 8, 9 і 14 ліпеня). Арганізатары фестывалю – Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”.

Фестываль спрыяе ўмацаванню міжнацыянальнага сяброўства, служыць самым высакародным мэтам міру і добрасуседства, сапраўдным ідэалам духоўнасці і дабра. Нязменным застаецца яго дэвіз: “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.

Асноўнымі мерапрыемствамі фестывалю стануць: урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця фестывалю з удзелам Кіраўніка дзяржавы, XXXIV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2025”, XXIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2025”, канцэрт “Дзень Саюзнай дзяржавы” ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю, Дзень моладзі, урачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя.

У праграму фестывалю ўключаныя такія запатрабаваныя гледачамі праекты, якія ствараюць незабыўную атмасферу фестывальнага Віцебска, як гала-канцэрт “Залаты хіт”, “Шансон ТБ — усе зоркі”, КВЗ-гульня “Кубак “Славянскага базару ў Віцебску”, “Тэатральныя сустрэчы”, “Лялечны квартал“; VI Свята харавой музыкі “Славянскі звон”, VII Міжнародны танцавальны праект “Dream Dance Fest”, Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, сольныя канцэрты зорак эстрады, выставачныя арт-праекты, экспазіцыі і іншыя.

У фестывальнай праграме будуць улічаны інтарэсы і фінансавыя магчымасці рознаўзроставай аўдыторыі гледачоў, запатрабаванасць артыстаў і праектаў.

Удзельнікамі і гасцямі фестывалю стануць зоркі эстрады і мастацтва, грамадскія і палітычныя дзеячы, прадстаўнікі замежных краін.

РТБД