Паказ прайшоў у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” і быў прымеркаваны да Дня Вялікай Перамогі.
Гледачамі спектакля сталі школьнікі, іх бацькі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска.
“Альпійская балада” – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама накіраваны на фарміраванне павагі да памяці абаронцаў Айчыны, беражлівага стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа.
Паказ спектакля напярэдадні 9 мая мае асаблівае значэнне. Гэты дзень – не толькі ўшанаванне подзвігу тых, хто вызваляў свет ад нацызму, але і нагода яшчэ раз узгадаць аб каштоўнасці міру, які мы маем сёння.






