Спектакль “Альпійская балада” пройдзе напярэдадні Дня Перамогі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Альпійская балада” пройдзе напярэдадні Дня Перамогі

28 красавіка і 8 мая 2026 года ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” спектакль “Альпійская балада” будзе паказаны для школьнікаў устаноў адукацыі Кастрычніцкага і Цэнтральнага раёнаў.
Альпійская балада

Напярэдадні Дня Перамогі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягвае серыю паказаў спектакляў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны для школьнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў беларускіх адукацыйных устаноў. Праект “Код памяці: ад сэрца да сэрца” захоўвае памяць пра трагічныя старонкі гісторыі нашай краіны і праз тэатральнае мастацтва распавядае пра іх маладому пакаленню.

6 мая 2026 года спецыяльны паказ пастаноўкі “Альпійская балада” адбудзецца для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на пляцоўцы ВНУ.

Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.

 “Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама накіраваны на фарміраванне павагі да памяці абаронцаў Айчыны, беражлівага стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа.

РТБД