Спектакль “Камень дурасці” – на Міжнародным Ціхаакіянскім тэатральным фестывалі ва Уладзівастоку! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Камень дурасці” – на Міжнародным Ціхаакіянскім тэатральным фестывалі ва Уладзівастоку!

1 і 2 кастрычніка 2024 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Камень дурасці” ў рамках III Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю на сцэне Прыморскага тэатра моладзі (Уладзівасток).
Спектакль “Камень дурасці” – на Міжнародным Ціхаакіянскім тэатральным фестывалі ва Уладзівастоку!

“Камень дурасці” – пастаноўка рэжысёра Дзмітрыя Зіміна, створаная па п’есе сучаснага беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка ў 2022 годзе.
Дзмітрый Зімін: “Гэты спектакль – пра ілюзорнасць сэнсу жыцця і пра чалавечую адзіноту ўнутры гэтай ілюзіі. “Камень дурасці” – гісторыя аб тым, наколькі чалавеку патрэбен чалавек, той, з кім не страшна заставацца сабой.”
Спектакль “Камень дурасці” – сумесная пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А. П. Чэхава.

РТБД