Спектакль “Камень дурасці” пройдзе ў Брэсце ў рамках фестывалю “Белая Вежа”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Камень дурасці” пройдзе ў Брэсце ў рамках фестывалю “Белая Вежа”!

12 верасня 2023 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць драму “Камень дурасці” на XXVII Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа”.
Спектакль “Камень дурасці” пройдзе ў Брэсце ў рамках фестывалю “Белая Вежа”!

Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу.

Рэжысёр Дзмітрый Зімін:

“Гэты спектакль – пра ілюзорнасць сэнсу жыцця і пра чалавечую адзіноту ўнутры гэтай ілюзіі. “Камень дурасці” – гісторыя аб тым, наколькі чалавеку патрэбен чалавек, той, з кім не страшна заставацца сабой.”

XXVII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” пройдзе ў Брэсце з 8 па 16 верасня 2023 года. У фестывалі возьмуць удзел калектывы з 9 краін свету: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Расіі, Славеніі, Узбекістана.

РТБД