Спектакль “Карней” – удзельнік фестывалю “Белая Вежа”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Карней” – удзельнік фестывалю “Белая Вежа”!

12 верасня 2024 года спектакль “Карней” будзе паказаны на сцэне Брэсцкага тэатра лялек у рамках XXVIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”.
Карней

Спектакль створаны ў 2023 годзе рэжысёрам Аленай Зміцер паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, а таксама ўрыўкаў з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.

“Карней” – гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

karnej 42

Галоўны герой Карней – мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго – сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам – свой Дом?..

XXVIII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” пройдзе ў Брэсце з 10 па 15 верасня 2024 года. У фестывалі возьмуць удзел калектывы з 9 краін свету: Беларусі, Азербайджана, Польшчы, Казахстана, Расіі, Даніі, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана.

РТБД