Спектакль “Пачупкі” пройдзе на фестывалі “Балтыйскі дом”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Пачупкі” пройдзе на фестывалі “Балтыйскі дом”!

10 кастрычніка 2023 года ў рамках XXXIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Балтыйскі дом” у Санкт-Пецярбургу Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць “песню ў адной дзеі” – спектакль “Пачупкі”. Паказ пройдзе на вялікай сцэне Тэатра-фестывалю “Балтыйскі дом”.
Спектакль “Пачупкі” пройдзе на фестывалі “Балтыйскі дом”!

Спектакль “Пачупкі” рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян – другая пастаноўка з тэатральнага цыкла “песень у адной дзеі”. Першая пастаноўка – “Шлюб з ветрам” – у кастрычніку 2021 года РТБД удзельнічала ў XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” і атрымала Прыз прэсы імя Леаніда Папова як лепшы спектакль вялікай формы.

Спектакль “Пачупкі” ўжо мае яркае фестывальнае жыццё. У верасні 2022 года ён атрымаў дыплом “За лепшы музычна-пластычны спектакль” на XXVI Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), а таксама стаў лепшым спектаклем XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М@rt.кантакт” па версіі прафесійнага журы ў сакавіку 2023 г. (“Залатая маска”).

РТБД