Спектакль “Пачупкі” – удзельнік тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”!
16 верасня 2022 года на закрыцці XXVI Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць прэм’ерны спектакль мінулага сезона – “Пачупкі”.

Новая праца рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян – другая пастаноўка з тэатральнага цыкла “песень у адной дзеі”. Першы спектакль – “Шлюб з ветрам” – стаў лепшым спектаклем XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (2021г.).
XXVI Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” пройдзе ў Брэсце з 9 па 16 верасня 2022 года. У праграме форума – 28 пастановак ад 24 тэатральных калектываў з Беларусі, Польшчы, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана. Больш падрабязна даведацца аб праграме фестывалю можна на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.