Спектакль “Шлюб з ветрам” – удзельнік Платонаўскага фестывалю мастацтваў - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Шлюб з ветрам” – удзельнік Платонаўскага фестывалю мастацтваў

8 і 9 чэрвеня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Шлюб з ветрам” на Платонаўскім фестывалі мастацтваў у Варонежу (Расія).
Спектакль “Шлюб з ветрам” –   удзельнік Платонаўскага фестывалю мастацтваў

Першая пастаноўка з тэатральнага цыклу “песень у адной дзеі” рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян пройдзе на сцэне Варонежскага дзяржаўнага тэатра юнага гледача.
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак.

Спектакль “Шлюб з ветрам” – лепшы спектакль 2019 года па версіі тэатральных крытыкаў, журналістаў і блогераў (прэмія “Тэатральная Беларусь”), лепшы спектакль XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (2021, Брэст). У 2021 годзе пастаноўка атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург).

РТБД