Спектакль-доўгажыхар “Адамавы жарты” пройдзе на сцэне Амбасады Беларусі ў Расіі! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль-доўгажыхар “Адамавы жарты” пройдзе на сцэне Амбасады Беларусі ў Расіі!

12 лістапада 2025 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Адамавы жарты” на сцэне Дзелавога і культурнага комплексу Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (Масква).
Спектакль-доўгажыхар “Адамавы жарты” пройдзе  на сцэне Амбасады Беларусі ў Расіі!

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…

Гэты аўтэнтычны і лёгкі спектакль вось ужо больш за 15 гадоў захоўвае сваю папулярнасць, нядаўна пераадолеўшы мяжу ў 300 паказаў. У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Спектакль пройдзе на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Гэты паказ працягвае традыцыю паказаў беларускіх спектакляў у сценах Амбасады.

РТБД