Спектакль “Хам” – на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў!

Мы ведаем, як цяжка дастаць квіткі на прэм’ерныя спектаклі РТБД, таму працягваем добрую традыцыю і выходзім з нашай залы на іншыя пляцоўкі Мінска з дадатковымі паказамі! Па шматлікім глядацкім просьбам і заяўкам мы запускаем спецыяльны паказ прэм’ернага спектакля XXXIV сезона “Хам” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.
У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел – удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля. Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё. Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?
У сваёй культавай аповесці “Хам” Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.
Набыць квіткі на дадатковы паказ спектакля “Хам” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў магчыма ў касе тэатра, на нашым сайце, а таксама ў касах і на сайтах квітковых аператараў.


