Спектакль “Махляры” – удзельнік XXIX Міжнароднага фестывалю тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Махляры” – удзельнік XXIX Міжнароднага фестывалю тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага!

3 лістапада 2025 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Махляры” ў рамках XXIX Міжнароднага фестывалю тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе.
Спектакль “Махляры” – удзельнік XXIX Міжнароднага фестывалю тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага!

Паказ спектакля “Махляры”, створанага паволе п’есы “Гульцы” Мікалая Гогаля рэжысёрам Сяргеем Фядотавы, пройдзе на сцэне Наўгародскай абласной філармоніі імя А. С. Арэнскага.

У містычнай трагікамедыі “Махляры” ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.

Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт!

Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.

РТБД