Сёння нам 30 гадоў - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Сёння нам 30 гадоў!

Сёння нам 30 гадоў


“Трыццаты сезон. Асобы” – пад такой назвай праходзіць юбілейны сезон у РТБД.
Юбілей – гэта нагода для захавання памяці аб кожным, хто ствараў тэатр на працягу 30 гадоў і працягвае ствараць яго сёння.

1 лютага 1992 года адбылася першая ў гісторыі тэатра прэм’ера спектакля – “Ку-ку” Міколы Арахоўскага.
За перыяд свайго існавання мы выпусцілі больш за 125 пастановак, ажыццявілі мноства тэатральных праектаў, сцэнічных чытанняў, драматургічных конкурсаў і лабараторый.
Усё гэта – вынік працы “людзей тэатра”: ад акцёраў і рэжысёраў да адміністратара і бутафора, мастака і светатэхніка. І, канешне, вас, шаноўныя нашы гледачы.

Мы шчыра ўдзячны вам за тое, што ўвесь гэты час застаецеся з намі, рухаецеся з намі і разам з намі робіце РТБД больш моцным, сапраўдным і падтрымліваючым. Дзеля нашых сустрэч кожны дзень мы ствараем усё тое, што завецца тэатрам.

Як заўсёды, побач.
Ваш РТБД. ❤️

РТБД