Тэатральны буфет адкрываецца ў РТБД! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Тэатральны буфет адкрываецца ў РТБД!

Дарагія гледачы, з 27 снежня 2025 года ў нашым тэатры пачынае дзейнічаць тэатральны буфет!⠀

Тэатральны буфет – доўгачаканае і жаданае месца ў прасторы тэатра для сустрэч і жывога абмеркавання спектакляў, сэнсаў і сапраўдных эмоцый. Запрашаем вас!

Тэатральны буфет будзе адкрыты на кожным спектаклі тэатра за гадзіну да пачатку паказа, а таксама ў антракце (пры яго наяўнасці).

Стартуем 27 снежня ў 18.00 на прэм’еры спектакля “Ладдзя роспачы”!

Да сустрэчы!

РТБД