"Вар'ятка": дзе праходзіць мая мяжа нармальнасці? - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Вар’ятка”: дзе праходзіць мая мяжа нармальнасці?

17 студзеня далучайцеся да праекта "Тэатральны рэзананс" перад спектаклем "Вар'ятка"!
"Вар'ятка": дзе праходзіць мая мяжа нармальнасці?

Шаноўныя аматары ўнутраных лабараторый і сапраўдных эмоцый! 

17 студзеня перад спектаклем “Вар’ятка” аўтар “ТэатраТэрапіі” і “Тэатральнага рэзанансу” Жанна Гурына запрашае вас на асаблівую сустрэчу-сунастройку.
Гэта не лекцыя і не разбор п’есы. Гэта – падарожжа да сябе.
За 60 хвілін мы створым бяспечную прастору, каб:

  • выявіць мяжу паміж сваёй “нармальнасцю” і ўнутраным “вар’яцтвам”;
  • правесці “Дыялог з Ценем” і пачуць галасы сацыяльных масак і сваіх патаемных жаданняў;
  • вызваліцца з “Пасткі мінулага” праз простую і глыбокую цялесную практыку.

Мэта сустрэчы-сунастройкі на спектакль – гэта не прааналізаваць галоўную гераіню, а знайсці яе водгук у сабе і з гэтым жывым пытаннем пайсці на спектакль. І глядзець яго не як просты глядач, а як сапраўдны саўдзельнік.

Умовы ўдзелу:

  • Ваша цікаўнасць да сябе і жаданне паглыбіць тэатральны досвед;
  • Напісаць @gurina.coach (Жанна Гурына ў інстаграм), +375447651193 (у вайбер), каб забраніраваць за сабой месца.

Дата: 17.01.2026г.;
Час: 17:45-18:45;
Кошт: 60 бел.руб. (на рахунак тэатра);
Квіток на спектакль “Вар’ятка” (набыты асобна).
Важна: колькасць месцаў абмежавана.
Узроставыя рэкамендацыі: 18+ .

Па ўсіх пытаннях, а таксама за ўсімі падрабязнасцямі, звяртайцеся, калі ласка, да куратаркі праекта Жанны Гурынай, яна з цеплынёй і задавальненнем адкажа і распавядзе больш.

Да сустрэчы на хвалях “Тэатральнага рэзанансу”!

РТБД