“Тэатральныя сустрэчы” і “Лялечны квартал” у рамках "Славянскага базару ў Віцебску" - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Тэатральныя сустрэчы” і “Лялечны квартал” у рамках "Славянскага базару ў Віцебску"

“Тэатральныя сустрэчы” і “Лялечны квартал” у рамках "Славянскага базару ў Віцебску"

З 13 па 18 ліпеня 2022 года ў Віцебску адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” – найбуйнейшы ў Беларусі культурны форум, які аб’ядноўвае краіны і кантыненты. На шматлікіх віцебскіх пляцоўках пройдуць музычныя канцэрты і конкурсы, тэатральныя вечары, творчыя сустрэчы і праекты, кірмашы народных промыслаў “Горад майстроў” і “Задзвінскі кірмаш”.

У рамках тэатральнай праграмы будуць прадстаўлены пастаноўкі з Беларусі і Расіі – драматычныя спектаклі і “Лялечны квартал”. Віцебскі тэатр “Лялька” пакажа спектакль “Чарамара” і “Аладзін”, Гродзенскі тэатр лялек – “Дэман”, тэатр “Карабаска” з Пермі – дэманічны парафраз “ШэксПІР ПАДЧАС ЧУМЫ, АБО ТРАГЕДЫЯ БЛАЗАНАЎ” рэжысёра Алега Жугжды. На “Лялечным квартале” таксама можна ўбачыць спектаклі “Яблыкі, Маша і Баба Яга” пензенскага “Лялечнага дома” і “Гаворыць Ленінград” Белгарадскага тэатра лялек.

Традыцыйны госць фестывалю – Маскоўскі тэатр на Паўднёва-Захадзе – прадставіць гогалеўскую “Жаніцьбу”, Драматычны тэатр на Васільеўскім пакажа спектакль “Мешчане”, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа паўдзельнічае ў “Тэатральных сустрэчах” з візітнай карткай коласаўцаў – спектаклем “Несцерка”.

Падрабязную інфармацыю пра спектаклі, даты паказаў і набыццё квіткоў можна знайсці на сайце фестывалю мастацтваў www.fest-sbv.by і па тэлефонах у Віцебску: 129, +375 (212) 62-65-91, +375 (33) 39-79 -129.

РТБД