Спектакль стане ўдзельнікам XVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава ў 2025 годзе.
8 чэрвеня 2024 года на сцэне Казахскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра для дзяцей і юнацтва імя Габіта Мусрэпава прайшоў паказ “Пачупак” – спектакля-роздуму на тэму нараджэння дзіцяці, пастаноўкі, у якой галоўным выяўленчым сродкам выступае менавіта гук.
Арганізатарам форуму з’яўляецца Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.
Паглядзець спектакль “Пачупкі” на сцэне РТБД можна 29.06 і 23.08, а таксама 9.07 на сцэне Цэнтральнага дому афіцэраў. Квіткі тут.