




Агульны сход калектыву па абмеркаванні праекта змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 26.01.2022.
Мадэратарам выступіў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Крысенка Сяргей Рыгоравіч. Таксама ў сходзе прыняла ўдзел кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Грэнкевіч Лізавета Сяргееўна.
Сяргей Рыгоравіч падрабязна спыніўся на раздзелах і артыкулах праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія датычацца сацыяльнай накіраванасці і гарантый, праявы патрыятызму і захавання гістарычнай памяці, канстытуцыйнага ладу.
Ён пракаментаваў артыкулы, якія датычацца шлюбу і сям’і, правоў інвалідаў, права на працу, бясплатнага медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, выбарчай сістэмы.