Валянцін Салаўёў і Ігар Сідорчык прымаюць віншаванні з юбілеямі!

Студзень у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі асвятлілі дзве яскравыя даты. Акцёры Ігар Сідорчык і Валянцін Салаўёў, творчыя лёсы якіх цікава пераплецены на адной сцэне, сустрэлі сваё 70-годдзе. Юбіляры – прызнаныя майстры, якія сваёй энергіяй, глыбінёй і прафесіяналізмам узбагачаюць кожную пастаноўку.
17 студзеня адзначыў свой юбілей Ігар Сідорчык, а 20 студзеня – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў. 24 студзеня яны сустрэнуцца на адной сцэне ў прэм’ерным спектаклі тэатра “Памінальная малітва”. Легендарны твор Рыгора Горына, які расказвае пра драматычныя выпрабаванні яўрэйскага насельніцтва, поўны тонкага гумару і чалавечай цеплыні. Гісторыі сардэчнага Тэўе ў выкананні Валянціна Салаўёва і кранальнага Лэйзера ў выкананні Ігара Сідорчыка можна ўбачыць на сцэне, а таксама павіншаваць майстроў сцэны з юбілеямі!


