Валянцін Мікалаевіч стаў акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў 2013 годзе. Вялікая частка яго кар’еры – 26 гадоў (1986–2012) – прайшла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску.
Бурлівы і свавольны Гастрыт у класіцы беларускай драматургіі – п’есе “Вечар” Аляксея Дударава, руплівы гаспадар Тэўе ў прэм’еры 2025 года – спектаклі “Памінальная малітва”, балбатлівы Джоні Пустабрэх у спектаклі “Калека з вострава Інішман”, камічныя Стараста ў “Ладдзі роспачы” і Заблоцкі ў “Заручынах”, летуценны Густаў у пастаноўцы “Вецер шуміць у таполях”, геніяльны Мурашка ў “Мудрамеры” – усе гэтыя рознахарактарныя ролі таленавіта і яскрава ўвасабляе Валянцін Мікалаевіч у сённяшнім рэпертуары РТБД.
Шчыра віншуем Валянціна Мікалаевіча!



