“Вечар”– з нагоды дня нараджэння Аляксея Дударава - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Вечар”– з нагоды дня нараджэння Аляксея Дударава

6 чэрвеня а 19-й гадзіне на сцэне РТБД пройдзе сцэнічнае чытанне п’есы “Вечар” – аднаго з самых вядомых твораў драматурга Аляксея Дударава
Вечар

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы “Вечар” з нагоды дня нараджэння драматурга Аляксея Ануфрыевіча Дударава. Знакамітая п’еса, неаднаразова пастаўленая ў тэатрах Беларусі і за мяжой, прагучыць у выкананні старэйшага пакалення акцёраў РТБД – заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, Ганны Анісенка, Ігара Сідорчыка, а таксама малодшага пакалення – Юліі Гружэўскай і Юліі Лазоўскай.

Тры старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў (1950–2023) – вядомы беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Паводле сцэнарыяў Аляксея Дударава створаны фільмы «Белыя росы» і «Купальская ноч». П’есы «Радавыя», «Вечар», «Чорная панна Нясвіжа», «Палачанка» добра вядомыя беларускаму і замежнаму гледачу.

Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту
12+

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Набыць квіткі можна тут.

РТБД