Віншаванні з юбілеямі прайшлі на спектаклі “Памінальная малітва”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Віншаванні з юбілеямі прайшлі на спектаклі “Памінальная малітва”!

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў і Ігар Сідорчык адзначылі свае юбілеі на спектаклі “Памінальная малітва”!

Студзень у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі асвятлілі дзве яскравыя даты. Акцёры Ігар Сідорчык і Валянцін Салаўёў, творчыя лёсы якіх цікава пераплецены на адной сцэне, сустрэлі сваё 70-годдзе. 17 студзеня адзначыў свой юбілей Ігар Сідорчык, а 20 студзеня – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

24 студзеня яны сустрэліся на адной сцэне ў прэм’ерным спектаклі тэатра “Памінальная малітва”.

Фота: Марына Бацюкова.

РТБД