За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіцце і папулярызацыю нацыянальнай культуры артысту Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Віктару Багушэвічу была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!
Віктар Багушэвіч працуе ў РТБД з 2004. Сёння ў рэпертуары тэатра ідуць спектаклі “Камень дурасці”, “Махляры” і “Гісторыя двух сабак” з яго ўдзелам.
Шчыра віншуем!