Віншуем з Сусветным днём тэатра!

Дарагія гледачы! Шчыра віншуем вас з Сусветным днём тэатра!
Тэатр – гэта асаблівы і прыгожы свет, дзе кожны ўдзельнік працэсу набывае ўнікальны эмацыйны вопыт. Жадаем вам адчуваць, бачыць, ствараць, з захапленнем і цікавасцю ісці ў новыя працэсы пазнання сябе і адно аднаго праз тэатр, шукаць сваё і знаходзіць!
Тэатр – гэта абмен жывой энергіяй, якая існуе дзякуючы кожнаму ўдзельніку. Жадаем вам хвалявання і трымцення ад пападання ў самыя глыбіні свету мастацтва!