Віншуем з Новым годам і Калядамі! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Віншуем з Новым годам і Калядамі!

Дарагія сябры! Шчыра віншуем вас з Новым годам і Калядамі!
Віншуем з Новым годам і Калядамі!

Гэта асаблівае свята, якое кожны чакае з хваляваннем, новымі марамі і надзеямі, а таксама з прадчуваннем надыходзячага цуда. Дык няхай у гэтым годзе спраўдзяцца ўсе надзеі, мары і памкненні, няхай маленькія цуды будуць у вашым жыцці!

Жадаем вам, вашым родным і блізкім прафесійных поспехаў, задавальнення ад жыцця і працы, натхнення і энергіі!

Няхай кожны дзень надыходзячага года стварае новыя перспектывы і прыадчыняе далягляды!

Моцнага Вам здароўя, дабрабыту і ўзаемаразумення!

РТБД