“Вось я і прыйшла!”: прэм'еру спектакля РТБД пакажуць у прамым эфіры VOKA - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Вось я і прыйшла!”: прэм’еру спектакля РТБД пакажуць у прамым эфіры VOKA

8 красавіка відэасэрвіс VOKA пакажа прамую трансляцыю прэм'ернага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Вось я і прыйшла!”. Трансляцыя будзе даступна бясплатна з любой кропкі свету для ўсіх жадаючых. Анлайн-паказ пачнецца ў 19:00 па мінскім часе.
“Вось я і прыйшла!”: прэм'еру спектакля РТБД пакажуць у прамым эфіры VOKA

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – гэта прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя. У аснове пастаноўкі – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.

РТБД разам з рэжысёрам Аляксандрам Бародка запрашаюць у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. “Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..” – пытанне няпростае, але менавіта на яго гледачу давядзцце шукаць адказ.

Данііл Іванавіч Хармс – адзін з заснавальнікаў літаратурнай групы “АБЭРЫУ” (Аб’яднанне Рэальнага Мастацтва), паэты якой выкарыстоўвалі прыёмы алагізму, абсурду і гратэску ў сваіх творах. Абэрыўты эксперыментавалі з мовай і формай твораў. Яны лічылі, што ў літаратуру трэба прынесці новыя метады выяў рэчаіснасці. Творы Хармса не пакідаюць абыякавым зацікаўленага і тонка адчуваючага чытача. Незвычайная гульня слоў і шматзначнасць уводзяць у адмысловы стан, а яго эскапады маюць надзвычай глыбокі сэнс – зламаць стэрэатыпы, перадвызначанасць, якія “прызямляюць” чалавека, падкрэсліць хараство экспромта, неспадзяванай радасці, стварыць свята.

 

Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…” 

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна пагрузіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Далучыцца да прагляду 17 снежня можна ў дадатку VOKA ці на сайце voka.tv.

Паказ працягвае серыю трансляцый, якія відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ўжо трэці тэатральны сезон.

РТБД