Запрашаем на музычныя “вандроўкі”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

 

Каб зрабіць ваш тэатральны вечар яшчэ больш натхняльным, РТБД прапаноўвае вам завітваць на некаторыя нашы спектаклі крыху раней зазначанага часу!

bardy rtbd

Музычныя “вандроўкі” па хвалях #сапраўдныхэмоцый прапаноўваюць Ірына Бандарчык і Ягор Гагін. Музыкі працуюць у жанры бардаўскай песні. Лірычныя і трапяткія вобразы, пазнавальныя сюжэтныя лініі, шчырыя пачуцці – паэтычныя замалёўкі пад гітару будуць чакаць вас перед спектаклямі і мерапрыемствамі РТБД:
“Вецер шуміць у таполях” – 19 студзеня
“Сябра мой” – 20 студзеня
“Гэта ўсё яна” – 27 студзеня
“Камень дурасці” – 12 лютага
– “Галава” – 24 лютага

Музыкі пачынаюць іграць з 18:00. Да сустрэчы ў тэатры!

РТБД