Запрашаем на “Музычныя вандроўкі” ў РТБД! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Запрашаем на “Музычныя вандроўкі” ў РТБД!

Праект “Музычныя вандроўкі” – музычныя міні-канцэрты перад спектаклямі РТБД – вяртаецца ў XXXIV сезоне!
Запрашаем на “Музычныя вандроўкі” ў РТБД!

Музычныя “вандроўкі” па хвалях #сапраўдныхэмоцый у XXXIV сезоне прапаноўвае Паліна Бахталіна – оперная спявачка (мецца-сапрана), рэжысёр музычнага тэатра, выкладчык харавых дысцыплін, дыпламант Міжнароднага вакальнага конкурсу імя Р. Штраўса “Donauwelle”.

Кожны спектакль – гэта асаблівы свет, тэма, настрой і атмасфера. Паліна Бахталіна прадставіць унікальную музычную праграму для кожнай пастаноўкі, каб зрабіць ваш тэатральны вечар яшчэ больш натхняльным і запамінальным.

Расклад “музычных вандровак” на кастрычнік-снежань 2025 года:

Запрашаем на “музычныя вандроўкі” перад спектаклямі РТБД!

Міні-канцэрты праходзяць у холе тэатра на другім паверсе, пачынаюцца ў 18:25 і працягваюцца да 18:45.  Уваход па квітку на спектакль.

Паліна Бахталінаоперная спявачка (мецца-сапрана), рэжысёр музычнага тэатр, выкладчык харавых дысцыплін. Працавала ў якасці салісткі ў Віцебскай абласной філармоніі, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Маскоўскім дзяржаўным акадэмічным дзіцячым музычным тэатры імя Наталлі Іллінічны Сац.

Супрацоўнічала з канцэртнай залай Сафійскага сабора Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Выкладала ў Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. І. Салярцінскага і Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў, з’яўлялася кіраўніком музычна-тэатральнага калектыву “Рэзананс”.

Зараз выкладае ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Да сустрэчы ў тэатры!

РТБД