Запрашаем на сустрэчу літаратурнага клуба “Вечная зямля. "Вечар" Аляксея Дударава” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Запрашаем на сустрэчу літаратурнага клуба “Вечная зямля. “Вечар” Аляксея Дударава”

19 чэрвеня а 17-й гадзіне пройдзе літаратурны клуб на тэму: “Вечная зямля. "Вечар" Аляксея Дударава”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых вядомых драматургаў Беларусі – Аляксея Дударава.
Запрашаем на сустрэчу літаратурнага клуба  “Вечная зямля. "Вечар" Аляксея Дударава”

“Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒
 сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак”
 Уладзімір Караткевіч

У сваёй драматургіі Аляксей Дудараў заўсёды ўмеў дакладна перадаць дух часу і нацыянальныя асаблівасці, дадаючы да іх універсальныя чалавечыя перажыванні, зразумелыя кожнаму.

Літаратурны клуб – праект, у якім вы зможаце паўдзельнічаць у абмеркаванні п’ес і паспрабаваць сябе ў ролі інтэрпрэтатара класічных і сучасных беларускіх драматычных твораў. Нездарма людзі кажуць, што ў спрэчцы нараджаецца ісціна. Бо менавіта выслухаўшы іншага, чалавек адкрывае для сябе свае асабістыя сэнсы.

Фармат літаратурнага клуба складаецца з некалькіх частак:
1. “Дамашняя работа” – чытанне п’есы перад абмеркаваннем кожным удзельнікам асабіста (п’еса дасылаецца пры рэгістрацыі на мерапрыемства);
2. Абмеркаванне прачытанай п’есы з аднадумцамі ў межах сустрэчы;
3. Прагляд сцэнічнага ўвасаблення п’есы, параўнанне трактоўкі рэжысёра са сваёй уласнай (квіткі на спектакль “Вечар” набываюцца асобна кожным удзельнікам).

Мадэратар клуба Паліна Лазоўская – студэнтка 4 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў спецыяльнасці “Культуралогія”.

Дата: 19 чэрвеня 2025 года
Час: 17:00
Месца правядзення: пляцоўка ЦБД (вул. Крапоткіна, 44)

Удзел у літаратурным клубе бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі тут.

Уваход на спектакль “Вечар” па квітках.

РТБД