Запрашаем далучыцца да падлеткавай групы “Гуляем у тэатр”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Запрашаем далучыцца да падлеткавай групы “Гуляем у тэатр”!

Працягваецца набор падлеткаў ад 11 да 18 гадоў у тэатральную майстэрню “Гуляем у тэатр”!
Запрашаем далучыцца да падлеткавай групы “Гуляем у тэатр”!

“Гуляем у тэатр” – гэта творчая тэатральная пляцоўка, дзе ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з тэатральным мастацтвам у якасці стваральнікаў спектакля. Развіццё прафесійных акцёрскіх навыкаў і ўяўлення, разбор матываў паводзін персанажаў і пастаноўка спектакляў – усё гэта дапаможа ўдзельнікам не толькі раскрыць свае творчыя здольнасці, але і папрацаваць над навыкамі выступлення на публіцы і пашырыць свой кругагляд.

У праграме творчай майстэрні:

  • Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
  • Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
  • Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію; 
  • Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
  • Праца над эцюдамі: развіццё фантазіі і ўвагі, умення імправізаваць;
  • Праца на сцэне: разбор матываў паводзін персанажаў, асваенне дэкарацый, уменне карыстацца рэквізітам;
  • Пастаноўка спектакляў.

Мы дапамагаем кожнаму падлетку праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял і не баяцца выступаць на публіцы.

Умовы:

  • Да ўдзелу ў майстэрні запрашаюцца падлеткі ад 11 да 18 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі праводзяцца ў групе 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень у нядзелю (16:00-18:00).
  • Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р. 4 ці 5 сустрэч на месяц. Аплата за заняткі адбываецца аднаразова за месяц. 

Выкладчык падлеткавай групы майстэрні – акцёр РТБД Канстанцін Воранаў.

Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!

Запіс па тэлефоне: +375 29 698 15 96 (Канстанцін Воранаў).

РТБД