14 лютага ў 18:00 – “Заручыны” на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

14 лютага ў 18:00 – “Заручыны” на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў!

Дарагія гледачы, звяртаем вашу ўвагу, што 14 лютага 2026 года пачатак вечара гарадскіх камедый “Заручыны” ў 18:00!
14 лютага ў 18:00 – “Заручыны” на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў!

Будзьце, калі ласка, уважлівы і заўсёды ўдакладняйце дату і час пачатку спектакля на вашых квітках.

“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія, безумоўна, жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму…

Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля таго, каб маладыя зрабілі шчаслівы выбар.

На паказ спектакля “Заручыны” на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў засталося яшчэ некалькі квіткоў, набыць іх магчыма ў касе тэатра ці на нашым сайце.

РТБД