Змены ў працы транспарту!
Паважаныя гледачы, звярніце вашу ўвагу! З 15 сакавіка па 30 красавіка змяняецца рух транспарту на ўчастку каля нашага тэатра.

Звярніце ўвагу на дадзеныя змяненні і заўвагі:
- Трамвайныя маршруты №4 і №5 адменены;
- Скарачаецца траса трамвайнага маршрута №3 з боку ДС “Серабранка” да АП “Змітрака Бядулі”;
- Арганізуецца работа кампенсацыйнага часовага аўтобуснага маршрута №903 “Праспект Незалежнасці – Чарвякова”. Пасажырам, якія маюць праязны дакумент на трамвай або якія аплацілі паездку ў трамваі з дапамогай квітка на адну паездку, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусным маршруце №903 і наадварот;

- Калі вы едзеце ў тэатр з боку пл.Перамогі, можаце таксама скарыстацца аўтобусамі №18, 26, 26а, 26д, 39 (прыпынак для пасадкі знаходзіцца на вул.Кісялёва, прыпынак насупраць тэатра – Тэатральны);
- Таксама звярніце ўвагу, што паркоўка каля тэатра часова зачынена. Калі вы едзеце да нас на машыне, можаце паркавацца ўздоўж вуліцы Крапоткіна.
Улічвайце, калі ласка, гэтыя змены пры планаванні сваіх маршрутаў.
Да хуткіх сустрэч у РТБД!