У сувязі з будаўніцтвам станцыі метро “Пярэспа” трэцяй лініі метро на перасячэнні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна абмежаваныя наступныя магчымасці для паркоўкі і руху транспарту:
1. Паркоўка каля тэатра закрыта.
2. Праезд па вуліцы Крапоткіна ў адрэзку ад праспекта Машэрава да вуліцы Кісялёва часткова закрыты.
Бліжэйшая паркоўка асабістага транспарту магчымая:
1. У раёне вуліц Кісялёва, Камуністычнай, Старавіленскай (заезд з боку вуліцы Максіма Багдановіча).
2. На вуліцы Крапоткіна ў адрэзку ад праспекта Машэрава да вуліцы Веры Харужай (заезд з боку праспекта Машэрава – аднабаковы рух).
3. На паркоўках праспекта Машэрава.
Калі ласка, разлічвайце свой час з улікам гэтай інфармацыі пры планаванні сваіх маршрутаў у тэатр!
Заўсёды радыя бачыць вас у РТБД!