Звярніце ўвагу на інфармацыю пра змены руху транспарту
Паважаныя гледачы!
1 і 2 кастрычніка ў Мінску абмяжуюць рух усіх відаў транспарту ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў МУС.

Калі вы ідзяце да нас на спектакль, калі ласка, плануйце маршрут загадзя.
1 кастрычніка:
• 8:00–14:00 — па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Леніна
• 15:00–23:00 — па праспектах Машэрава і Пераможцаў, вуліцах Янкі Купалы, Старажоўскай, Паўліны Мядзёлкі і Нарачанскай, а таксама па МКАД.
2 кастрычніка:
• 10:00–18:00 — па праспектах Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Старажоўскай.
Раім выязджаць раней і па магчымасці выбіраць метро.
Чакаем вас у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі!


