СВЯТЛАНА
НАВУМЕНКА

Нарадзілася 30 лістапада ў Мінску.
У 1986 г. скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Кіраўнік курса – народная артыстка Беларусі Браварская З.І.
З 1986 па 2006 гг. як актрыса працавала ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
У 2005 г. скончыла рэжысёрскі факультэт Акадэміі перападрыхтоўкі працаўнікоў мастацтва (Масква, Расія). Прайшла стажыроўку ў Расійскім Акадэмічным маладзёжным тэатры пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі, прафесара Барадзіна А.В.
Аўтар п’ес і інсцэніровак: «Залатое сэрцайка», «Каліф-башмачнік», «Падарунак для Снягуркі», «Адамавы жарты», «Купала. Кругі раю» і інш.
Працавала рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Рэспубліканскім тэатры юнага гледача, Мінскім абласным драматычным тэатры (Маладзечна).
З 2010г. – рэжысёр-пастаноўшчык у РТБД. Паставіла больш за 30 спектакляў у Беларусі і Расіі.
Узнагароджана Медалём Францыска Скарыны ў 2015г.
З 2024 года – дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева, рэжысёр – С. Навуменка, 2009г.
“Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча, аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – С.Навуменка, 2010г.
“Два чароўныя парасоны” паводле казак Г. Х. Андэрсена, рэжысёр – С. Навуменка, 2012г.
“Купала. Кругі раю”, аўтар і рэжысёр – С. Навуменка, 2012г.
“Фінт-круазэ” Д. Багаслаўскі, В. Красоўскі, рэжысёр – С. Навуменка, 2014г.
“Залатое сэрцайка”, аўтар і рэжысёр – С. Навуменка, 2016г.
“Навагодняя вандроўка ў Парыж”, аўтар і рэжысёр – С. Навуменка, 2018г.
“Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева, рэжысёр – С. Навуменка, 2020г.
“Альпійская балада” В. Быкава, рэжысёр – С. Навуменка, 2022г.
“Тэсты для дарослых” М. Гаўрана, рэжысёр – С. Навуменка, 2022г.
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна, рэжысёр – С. Навуменка, 2024г.
- “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (2003, Мінск)
- “Каліф-башмачнік” С. Навуменка (2004, Мінск)
- “Папялушка” Т. Габэ (2007, Бранск, Расія)
- “А зоры тут ціхія…” Б. Васільеў (2008, Бранск, Расія)
- “Стойкі алавяны салдацік” (“Два чароўныя парасоны”) Г.Х. Андэрсен (2010, Гомель)
- “Казка пра чатырох блізнят” П. Панчаў (2013, Мінск)
- “Прынцэса на гарошыне” Ж. Лашкевіч паводле Г.Х.Андэрсена (2016, Мінск)
- “Дурнічка” Лопэ де Вега (2017, Мінск)
- “Багатыя нявесты” А. Астроўскі (2018, Мінск)
- “Пёс Белага острава” А. Дудараў (2021, Віцебск)
- “Тракціршчыца” К. Гальдоні (2022, Мінск)
- “А з кім будзем сябраваць” (2023, Бранск)