Дзіцячая майстэрня “Гуляем у тэатр”
“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў, дзе ўдзельнікі знаёмяцца з тэатральнай магіей і раскрываюць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. Гэта месца, поўнае дабразычлівасці і цеплыні, месца, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства, рэалізуюцца яскравыя ідэі і ствараюцца цікавыя міні-спектаклі. Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД!
У праграме творчай майстэрні:
- Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
- Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
- Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію;
- Арт-тэрапія;
- Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
- Пастаноўка спектаклей.
Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.
